Настройкі

Формы для запаўнення


Звароты фiзiчных асоб Звароты юрыдычных асоб

Электронныя звароты грамадзян

 Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". 

Прэс-рэлізы і іншыя інфармацыйныя паведамленні вы можаце накіраваць на электронны адрас oper@belta.by або па факсе (375 17) 327-13-46.
* - палі, абавязковыя для запаўнення
Запоўніце поле!!!
Запоўніце поле!!!
Запоўніце поле!!!
адрас месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца работы (вучобы)
Файл не выбраны
Запоўніце поле!!!
Запоўніце поле!!!
 1. Парадак падачы электронных зваротаў.
Электронныя звароты ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» могуць быць пададзены шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце www.belta.by ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, якая складаецца з падраздзелаў «Электронныя звароты грамадзян» і «Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў», з магчымасцю падачы электронных зваротаў на беларускай і рускай мовах.

2. Патрабаванні, што выстаўляюцца да электронных зваротаў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. N 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць: 
найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
выкладанне сутнасці звароту;
адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць: 
найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
выкладанне сутнасці звароту;
прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы. 
Да электронных зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументаў аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншых дакументаў і (або) звестак, неабходных для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах) павінны быць прадастаўлены ў форме файлаў, якія прымацоўваюцца да электроннага звароту, у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) у наступных дапушчальных фарматах такіх файлаў:
Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівацыі і сціскання даных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

3. Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. N 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", пры невыкананні вышэйназваных патрабаванняў, а таксама ў выпадках, калі:
звароты змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню; 
звароты змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы; 
звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не належыць да кампетэнцыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», не датычацца якасці вырабляемых (рэалізуемых) ім тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацыі альбо пры наяўнасці ў іх толькі ўдзячнасці такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.

4. Парадак разгляду электронных зваротаў.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны правядзенне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перасягаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах правядзення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных даных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем тых, якія змяшчаюцца ў звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным або пісьмовым зваротам.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах, за выключэннем наступных выпадкаў, у якіх даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні):
заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

5. Заяўнік мае права адклікаць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» спыняе разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртае заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.

6. Заяўнік мае права на абскарджанне адказу на электронны зварот, у якім змяшчаецца рашэнне аб поўнай або частковай адмове ў задавальненні звароту або рашэнне аб пакіданні яго без разгляду па сутнасці, у вышэйшую арганізацыю (Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

7. У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» www.belta.by ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.